Ніва № 18 (3181), 30 красавіка 2017 г.

Наш епіскап з Адрынок

Яўген ВАПА

Паслявелікодны тыдзень не прынёс чаканага веснавога ацяплення. Наадварот, апынуліся мы ў сферы так зменлівага надвор’я, што прымаўка аб зменлівай як пагода жанчыне (ці наадварот) несумненна ў такой сітуацыі, пакінула свой адбітак і на штодзённых чалавечых суадносінах. З некалькіх, мужчынскіх крыніц атрымаў я пацвярджэнне, мякка кажучы, пра рэзкае пахаладанне іх узаемных эмоцый, а нават халоднаваенных дэкларацый. Застаецца тады на такія сардэчныя клопаты чакаць вясны як збаўлення. А калі ўлічыць яшчэ рэальнасць дрэннага адчування ці бяссонніцы для ўсіх метэапатаў, у тым ліку і ніжэйпадпісанага, то запозненая красунявясна нарабіла ўсім неблагога балагану. Не забыла яна пра марозныя праблемы сялянам і дачнікам, якія не могуць пачаць веснавых прац. Адным словам, пра Вялікдзень засталіся ўжо толькі ўспаміны, а пра веснавую вясёлку колераў, пахаў і цяпла пакуль прыходзіцца толькі марыць або сніць. Халоднае надвор’е вельмі далося ў знакі ўсім тым, хто выбраўся на Правадную нядзелю наведаць магілы сваіх продкаў ці блізкіх. Мой брат распавядаў мне, што вытрымаць доўга на могілках проста не далося і людзі хутка раз’язджаліся дамоў, каб разагрэцца за святочным сталом.

Пры застоллі апрача згадвання сваіх блізкіх гаварылася пра смерць у велікодныя дні архіепіскапа Іераміі, кіруючага ВроцлаўскаШчэцінскай епархіяй Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Узначальваў ён таксама Польскую экуменічную раду, а працяглы час працаваў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF