Ніва № 18 (3181), 30 красавіка 2017 г.

Імбецыліёз

Міраслаў ГРЫКА

Імбецыліёз можа дарвацца да кожнага. Народжаных дурняў, аднак, абмінае, мабыць таму, што ніхто ад іх нічога мудрага не чакае. Хай бы дурні, нарэшце, пачалі кіраваць светам! Хто ведае, ці не быў бы ён тады лепшым. Можа быў бы больш недарэчным, але, мабыць, лепшы. Для ўсіх. Для тых, хто дурны, і тых, хто мудры. На жаль, чалавечая мудрасць паранейшаму паказваецца з найдурнейшага боку. Прыкладаў на гэта можна знайсці ў Гісторыі мноства. Таксама, мабыць, а можа перш за ўсё ў самай апошняй. Я з гэтага высноўваю, што імбецыліёз цяпер у эпідэмічнай атацы.

Як вядома, набіраюцца яго перш за ўсё людзі разумныя і высокаадукаваныя. І тым лягчэй, чым большае яны маюць меркаванне пра сябе. Імбецыліёз хвароба не заразная, але асаблівы стан розуму, які лёгка перадаецца ад чалавека да чалавека, як халера і тыф, неабавязкова шляхам капежнай інфекцыі. Але ўсё ж мае рысы атрутнага віруса. Уласцівае для яго тое, што заўсёды распаўсюджваецца ён па нейкім кругавым парадку. Гэтая схема з’яўляецца найбольш прыкметнай у колах улады. Хто ажыццяўляе або ўзурпуе яе больш, тым больш заражае сваё асяроддзе. Так імбецыліёз прагрэсуе па кругавому руху не толькі ў вертыкальных структурах улады, але таксама і ў гарызантальных. Мае ён шмат эпіцэнтраў і таму ён такі цяжкі для апанавання. Скажам, заражаны міністр лясной гаспадаркі пазаражвае сваіх намеснікаў, а тыя далей — падначаленых рэгіянальных дырэктараў, а ў фінале нават леснікоў і лесарубаў. Здавалася б, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF