Ніва № 18 (3181), 30 красавіка 2017 г.

Астравец нешанцавання

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Была такая папулярная песенька з савецкай эксцэнтрычнай кінакамедыі — „Остров невезенья”. Жылі там на выспе няшчасныя людзідзікуны, якім фатальна не шанцавала. Што б яны не рабілі, справы ішлі няўдала, наперакос і недарэчна.

Наша шматпакутная Беларусь, тэрыторыя ў сярэдзіне еўрапейскага кантынента, усё больш нагадвае такую выспу спрадвечнага нешанцавання. У той час, як многія краіны былога сацыялістычнага лагера, некаторыя рэспублікі былога Савецкага Саюза, здабыўшы сапраўдную незалежнасць ад Масквы, развіваюцца з большай ці меншай ступенню паспяховасці, суверэнная на паперы Беларусь ніяк не можа вырвацца з лапаў „расейскага мядзведзя”. Гэты ўсходні сусед стагоддзямі вядзе сваю агрэсію на беларускія землі і не пакідае свайго пастаяннага памкнення знішчыць наш народ.

Ужо больш трыццаці гадоў прайшло з часу страшнай Чарнобыльскай катастрофы, калі ў Беларусь бяду прынёс „мірны атам”. Значная частка тэрыторыі нашай краіны апынулася забруджанай і непрыдатнай для жыцця, дзясяткі тысяч людзей атрымалі апраменьванне рознай ступені, тысячы дзяцей нарадзілася з рознай цяжкасці і характару паталогіяй. Тады яшчэ савецкая дзяржава цынічна пакінула людзей у бядзе, цэлы час хлусіла пра маштаб пагрозы. Праваднікі гэтай палітыкі выганялі людзей на першамайскую дэманстрацыю пад радыяцыйны попел у 1986 годзе. Гэта яны садзілі радыеактыўныя воблакі з дапамогай авіяцыі на беларускія палеткі і паселішчы. Гэта яны хавалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF