Ніва № 18 (3181), 30 красавіка 2017 г.

Кніжны кірмаш з суседскімі сувязямі

Уля ШУБЗДА

80 выдаўцоў і 40 літаратараў, паказы фільмаў, дыскусіі, сустрэчы з аўтарамі і майстаркласы склаліся на праграму VI Кніжнага кірмашу ў Беластоку. З пятніцы па нядзелю (21-23 красавіка) Падляшскую оперу і філармонію наведалі тысячы людзей. Аднымі з самых важных падзей сёлетняга кірмашу, думаю не толькі для беларусаў, былі прамоцыі кніг беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на польскую мову. «Каменданцкі час для ластавак» «Godzina policyjna dla jaskółek» Алены Брава і «Спачатку была цемра» «Na początku była ciemność» Барыса Пятровіча даступныя ўжо і польскаму чытачу дзякуючы карпатлівай працы перакладчыкаў Міры Лукшы і Юры Плютовіча. Кніжкі выйшлі дзякуючы арганізатару таргоў у Беластоку — Фонду «Суседзі».

— Вашы творы перакладаліся на шматлікія мовы, але, здаецца, гэта першая кніга, якая выйшла папольску?

Барыс Пятровіч: — Былі асобныя пераклады асобных тэкстаў, але кніга сапраўды першая. Я вельмі рады, што гэта нарэшце здарылася і рады прысутнічаць на кірмашы. Не ведаю як кніга будзе ўспрынята чытачамі, але маю надзею, што ўсё будзе добра.

— Што прамаўляе за тым, каб польскі чытач сягнуў па Вашу кнігу?

— Кніжка трошкі незвычайная і для Беларусі, таму што ў нас мала хто піша пра сучаснасць. У нас больш папулярная гістарычная літаратура, пішацца на ваенную тэматыку. А гэтая кніжка максімальна набліжаная да нашага часу. Падзеі там адбываюцца ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF