Ніва № 17 (3180), 23 красавіка 2017 г.

У палескай глыбінцы (82)

Ганна КАНДРАЦЮК

Тадэвуш Касцюшка, самы вядомы ў свеце паляшук, ажно пяць гадоў жыцця правёў у Любашове. У адукацыйны цэнтр над Стаходам, расслаўлены прэстыжнай калегіяй піяраў, трапіў дзесяцігадовым хлапчуком. Як дабіраўся са сваёй Мерачоўшчыны ў Любашоў? Верагодна, значны адрэзак дарогі пераадольваў вадзяным шляхам. У 1755 годзе падарожжа па вадзе явілася звычайнай практыкай на Палессі. А вада, балоты, веснавыя разводдзі прамаўлялі як свойскі, і заадно непрадказальны, небяспечны свет. Адвечнай марай жыхароў гэтай зямлі было абжыць і пакарыць вадзяную стыхію.

Касцюшка ў маладыя гады таксама марыў, каб прыдбаць радзіме стабільную дарожную інфраструктуру. Амерыканскапольскі даследчык Алекс Старажынскі ў грунтоўнай біяграфіі «Тадэвуш Касцюшка, кароль мужыкоў»* прыводзіць малавядомыя моманты біяграфіі героя. Касцюшка з маладых гадоў моцна прагнуў прыслужыцца радзіме. Спачатку ён бачыў сябе інжынерам, які аддасць усе веды і талент мадэрнізацыі балотнай краіны. Па веды з галіны меліярацыі ён спецыяльна падаўся з Парыжа ў Нідэрланды, каб там прыгледзецца пабудове каналаў і польдараў.

Усё гэта адбывалася перад выездам у Амерыку, куды Касцюшка таксама быў запрошаны як здольны інжынер. Мары ад роднага Палесся фармавалі яго асобу як змагара і чалавека. За акіянам праславіўся як ваенны архітэктар, які па даручэнні Джоржа Вашынгтона пабудаваў форт на ўзгор’і ВэстПойнта. Гэтая геніяльная будоўля спрычынілася да незалежнасці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF