Ніва № 17 (3180), 23 красавіка 2017 г.

Каля Кнышэвіч

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Саколцы быў даўнавата, па сутнасці каля вакзала, бо ў цэнтры горада яшчэ даўней. І той сакольскі вакзал стаіць непарушна — значыць заўважна не парушаецца чалавечымі рукамі. Хаця нейкі прагрэс ёсць — у чакальнай зале няма ўжо насценнай „народнай” творчасці, яна замалявана. І не працуе ўжо білетная каса, на акенцы якой важна фігуруе інфармацыя на польскай і англійскай мовах пра продаж білетаў, пад якой картачка, ужо толькі на польскай мове, што продаж білетаў у поездзе. Патэнцыйнаму іншаземцу ўсё ж такі неабходна ведаць мясцовую панскую мову.

Гадоў таму шмат, бадай не менш дзесяці, непадалёк мажнога чыгуначнага вакзальнага будынка быў невялічкі барак аўтобуснага вакзала, у якім таксама сталі паступова з’яўляцца інфармацыі пра абмежаванні продажу білетаў... А цяпер па тым аўтобусным бараку і ўсялякі след прастыў.

Ды і будынак чыгуначнага вакзала з наваколлем крыху нагадвае археалагічную стаянку. Са сцен будынка паступова абвальваюцца пліткі тынку, раскрываючы ранейшыя пласты сцен. Дзеля засцярогі падарожнікаў ад трымаючайся сцен небяспекі да дзвярэй дачэплены стрэшкі... Асфальтавыя дарожкі, на якіх даўней тоўпіліся аўтобусы, таксама адкрываюць свае больш глыбінныя пласты — пакуль што брук. А побач чарапкі ад тратуарных плітак, кожны чарапок выгадна гняздуе ў бяспечнай зямельцы, паступова ператвараючыся ў прах, як і ўсё іншае...

Заміж аўтобуснага вакзала цяпер у Саколцы толькі адна паветачка, а заміж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF