Ніва № 17 (3180), 23 красавіка 2017 г.

Жывое слова

(лук)

У першай палове красавіка ў Варшаве і па ўсёй Польшчы працягваліся святкаванні XVII Сусветных дзён паэзіі, устаноўленых ЮНЕСКА. У Варшаве аўтарскія сустрэчы і канцэрты адбыліся, між іншым, у Доме літаратуры імя Адама Міцкевіча, Доме Палёніі і школах у Варшаве і падваршаўскіх гарадах. На некаторыя падзеі госці фестывалю падаваліся ў далейшыя падарожжы, напрыклад, у Сташаў. У Польшчы Сусветныя дні паэзіі ад пачатку арганізаваліся рэдакцыяй часопіса «Poezja dzisiaj» («Паэзія сёння»). З 2001 года — гэта адна з найбольшых і самых прэстыжных літаратурных імпрэз у свеце. Іх дэвізам з’яўляецца распаўсюджванне польскай паэзіі ў свеце і сусветнай у Польшчы, між іншым, шляхам літаратурных узнагарод для «нестандартных паэтаў» у выглядзе тамоў іх вершаў на польскай і англійскай мовах, узнагарод для перакладчыкаў. Аднымі з першых лаўрэатаў паэтычнай узнагароды ЮНЕСКА былі кс. Ян Твардоўскі і Эрнест Брыль. Запрашаюцца на мерапрыемствы аўтары з Еўропы і Азіі, выдаюцца іх кнігі, а пасля выдаюцца тутэйшыя аўтары на іншых мовах амаль усяго свету.

— Імпрэзу, прысвечаную Сусветнаму дню паэзіі ЮНЭСКА, пракламавалі ў Парыжы ў 1999 годзе, — расказвае Аляксандр Наўроцкі, галоўны рухавік імпрэзы — паэт, эсэіст, перакладчык, галоўны рэдактар часопіса „Poezja dzisiaj”. — Для таго, каб Слова стала шляхам да чалавека. Не дзелавое, чыноўніцкае, з інструкцыяй, слова загадаў, толькі тое нам найбліжэйшае, якое кожны чакае і ахвотна яго (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF