Ніва № 17 (3180), 23 красавіка 2017 г.

Група «Solar Life»

Наталля ВАСЬКО

«Solar Life» — гэта група асоб з першых класаў Гайнаўскага белліцэя, якія прымаюць удзел у ІІІ Агульнапольскім конкурсе «Зрабі стаўку на Сонца». У гэтым годзе Шыман Краўчук, Бартэк Ламашкевіч, Патрык Кічкайла, Магда Стоцкая, Наталля Мусюк, Вікторыя Даманская ды Юлія Бяганская рыхтуюць даследчы праект.

Канферэнцыя

«Мы знаёмімся з тэмай фотавальтаікі, — гаворыць Шыман, — і агульна з аднаўляльнымі крыніцамі энергіі. Фотавальтаіка — гэта від крыніцы аднаўляльнай энергіі, якая заключаецца ў вытворчасці электраэнергіі з сонечнага выпраменьвання.

Неўзабаве, бо ўжо 26 красавіка 2017 года а 17 гадзіне ў актавым зале нашай школы адбудзецца канферэнцыя. Упершыню мы прадставім нашы рэфераты. Потым пакажам усё, што нам удалося зрабіць за паўгода — нашы дасягненні, веды, эфекты нашай працы ў школе.

Мы хочам, каб на канферэнцыі паявіўся таксама чалавек, які з’яўляецца экспертам цэлай акцыі. Ён меў бы дапамагчы нам у правядзенні канферэнцыі, а таксама прыняў бы рашэнні наконт датацыі і коштаў, таму што мы гэтым не займаемся».

У час канферэнцыі кожны член групы «Solar Life» прадставіць рэферат на асобную тэму.

Шыман: Тэма эканомікі энергіі. Што зрабіць, каб зменшыць рахункі?

Бартэк: Кошт устаноўкі фотавальтаікі і яе рэнтабельнасць.

Патрык: Схема структуры і прынцыпы, па якіх працуюць фотавальтаічныя панэлі.

Магда: Выкід дыяксіда вугляроду ў традыцыйных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF