Ніва № 17 (3180), 23 красавіка 2017 г.

Рукадзелле, якое супакойвае

Аляксей МАРОЗ

Юбілейны конкурс «Х Агляд гафту і карункі Гайнаўскага павета — 2017» быў добрай нагодай для падвядзення вынікаў дзесяці аглядаў гафтаваных і карункавых рукадзельных работ, у якіх прыняло ўдзел звыш 180 рукадзельнікаў у асноўным з Гайнаўскага павета. Мерапрыемства арганізуе Гайнаўскі дом культуры ў сваіх памяшканнях і ў галерэі «Гайна», якая дзейнічала ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Адкрыццё дзясятай юбілейнай выставы мастацкага рукадзелля, на якой прэзентуюцца вышываныя і карункавыя працы 37 аўтараў адбылося 24 сакавіка ў вялікім калідоры і галерэйнай зале ГДК. Гайнавяне мелі магчымасць паглядзець работы выкананы традыцыйнымі і сучаснымі рукадзельнымі тэхнікамі, на якіх сучасныя інспірацыі пераплятаюцца з традыцыйнымі ўзорамі і матывамі.

Спатканне пачалося з выступу спявачак Зосі Філіпюк і Олі Волчык са Студыі эстраднай песні, якая дзейнічае пры ГДК. Юбілейную выставу адкрылі бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак, дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч і мастацкі кіраўнік ГДК Ядвіга ЛяхКучкін.

— На прэзентаванай выставе бачым цудоўныя вырабы майстроў рукадзелля. Іх аўтары ўклалі многа працы, каб выканаць гэтыя займальныя работы, — сказаў бургамістр Ежы Сірак. Адзначыў ён вялікую ролю працаўнікоў Гайнаўскага дома культуры ў захаванні і папулярызацыі рукадзелля, чаму выдатна спрыяюць ладжаныя імі ад дзесяці гадоў агляды работ майстроў гафту і карункі Гайнаўскага павета.

— З (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF