Ніва № 17 (3180), 23 красавіка 2017 г.

У кіпцюрах бюракратыі

Яўген ВАПА

Перадвелікодны тыдзень сустрэў нас усіх халодным надвор’ем, а рэдакцыю — чарговымі фінансавымі клопатамі. Мабыць, у такіх святочных днях не выпадае пісаць пра грошы, бо ж джэнтльмены пра іх не гавораць, але ад студзеня да паловы красавіка журналісты «Нівы» працавалі проста за дзякуй і не атрымлівалі зарплат. Цяжка тады стрымаць і скрываць абурэнне. Проста Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі ўвяло такія працэдурныя змены, ад якіх меншасцям стала слаба, а ў выніку атрымаліся выматаныя нервы і павышаны ціск. Гэта самыя малыя шкоды для іх людскіх арганізмаў. Вядома, што ўнутранай меркай паспяховасці адносін паміж дзяржавай і яе грамадзянамі з’яўляецца прыязная і спраўная адміністрацыя. Менавіта адміністрацыя, а не бюракратыя. Заложнікамі і ахвярамі бюракратычных працэдур засталіся арганізацыі і ўстановы нацыянальных меншасцей. Пра балаган пры размеркаванні фінансаў пісалася ўжо і гаварылася не раз, але як заўсёды пацярпелым у такой сітуацыі застаецца толькі меншасны бок. Са свайго боку яшчэ раз дзякую ўсяму ніўскаму калектыву і яго карэспандэнтам за заціснутыя зубы і працоўны прафесіяналізм. А друкарні аграмадная падзяка за выдаванне нас у крэдыт. Аднак пасля такога, на жаль, застаецца адчуванне падрэзаных, а не развінутых крылаў. Ну, але годзе наракаць!

Сваёй дарогай цікавым быў бы эксперымент, каб дзеля звычайнай справядлівасці і салідарнасці цягам чатырох месяцаў усім міністэрскім чыноўнікам гэтага ведамства (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF