Ніва № 17 (3180), 23 красавіка 2017 г.

Вось дык штука!

Міраслаў ГРЫКА

Правам глыбокага паклону, калі Аляксандр Лукашэнка пакорліва схіляецца ў бок Захаду, дык азадак паказвае Расіі. І наадварот. Цяпер усё наадварот. А нядаўна было наадварот наадварот. Ці ж яму пазваночнік не забаліць? У клопаце пра яго здароўе, гэтыя прэзідэнцкія звілістыя рухі назавем меандраваннем. І Аляксандр Лукашэнка сапраўды выгінаецца бы тая рака Нарва. Няхай не крыўдуе рака — раз туды, раз растуды. Раз на Захад, другі раз на Усход. Нарва мае яшчэ і яцвяжскія спасылкі, што там ёй беларушчына, ці пальшчызна. Але яе крыніцы б’юць на сучаснай тэрыторыі Беларусі, большасць яе праплывае па польскай тэрыторыі. Яна цячэ так, як Бог загадаў, але неяк і супраць яго. Закрунецца сюды, завінецца туды, дзесьці загнецца назад, дзе яшчэ адштурхнецца моцна наперад. Памойму, верціцца яна так, таму што хоча не пакідаць сваёй матчынай яцвяжскай зямлі. Прыгадаю, што яцвяжскі балцкі народ, цесна звязаны з прусамі і літоўцамі, пражываў у раёнах, якія ляжаць цяпер у асноўным на паўночным усходзе Польшчы і заходняй частцы сучаснай Беларусі. Дадам, што народ гэты вымер альбо быў знішчаны датла ў шаснаццатым стагоддзі. Прытым былымі беларусамі і палякамі. Але ў мяне ёсць сябар, які ад прашчураў мае польскі пашпарт, які з гонарам называе сябе яцвяжскім беларусам. Яцвяжскіх палякаў з беларускім пашпартам, на жаль, я не ведаю. Гіпатэтычная сустрэча з імі і абмеркаванне магчымых пераваг пальшчызны ці беларушчыны ў Яцвягіі ці яцвяжскасці ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF