Ніва № 17 (3180), 23 красавіка 2017 г.

Новы палітычны калейдаскоп

Віктар САЗОНАЎ

Амерыканскія „тамагаўкі” паляцелі на ваенныя аб’екты сірыйскага дыктатара. І прыляцелі дакладна туды, куды і былі выпушчаны. Рэакцыя амерыканскай ваеннай машыны на прымяненне сірыйскімі войскамі хімічнай зброі аказалася імгненнай. Адрэагавала не толькі ваенная машына, але і палітычная эліта таксама. Гэтым разам ніякіх эмацыйных крыкаў у шырокіх міжнародных залах, збудаваных выключна для бездапаможнага развядзення рук у бакі ўплывовымі асобамі свету і прыняцця рэзалюцый кшталту „глыбока занепакоеныя”, або „выказваем абурэнне”. Цяпер усё аказалася паіншаму. Заклікі Крамля, што трэба зараз доўга разбірацца, хто там так няўдала распарадзіўся зброяй масавага паражэння, атрымалі жорсткі адказ Белага дома, што ёсць на тое дакладныя звесткі, хто і як распарадзіўся той зброяй. І яны не на карысць сірыйскай улады.

Такая актыўнасць Вашынгтона прыдала рашучасці і яго саюзнікам. Свет змяніўся ў адно імгненне. Час трыумфу палітычных хуліганаў, якія бралі верх на міжнароднай арэне над кожнымі лагічнымі развагамі і ўгаворамі цывілізаванага свету, каб тыя не буянілі, скончыўся. Ім больш не хочуць саступаць толькі з тае прычыны, што яны палітычныя хуліганы і што толькі яны маюць права псіхаў валодаць манаполіяй на задзірысты радыкалізм. І зразумела чаму. Хуліган толькі да тае хвіліны смелы і толькі тады трымае ў страху іншых, пакуль на даляглядзе не з’яўляецца паліцыянт. Тады ўсё становіцца на свае месцы. І тут у сілу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF