Ніва № 17 (3180), 23 красавіка 2017 г.

Чаму замоўк Яша Бурш?

Алег ЛАТЫШОНАК

Здаўна цікавіла мяне, чаму замоўк Яша Бурш. Называлі ж яго «бацькам беларускага мадэрнізму», ажно аднаго дня ён замоўк і ніхто нічога пра гэта не ўмеў толкам расказаць. А чалавекам быў жа надзвычайна дзейсным. Калі ў 1957 г. заканчваў Варшаўскую акадэмію мастацтваў, быў ужо вядомы чытачам «Нівы». Дэбютаваў у ёй артыкулам пад крыптанімам Я. С. («Ніва» ад 9.02.1957), у якім даказваў неабходнасць аб’яднання беларускіх творцаў у Польшчы. Таксама ў «Ніве» (9.08.1958) пад псеўданімам Ян Станіслаў ён дэбютаваў як паэт. Быў адным з суарганізатараў беларускага літаратурнамастацкага руху ў Польшчы, перш за ўсё Беларускага літаб’яднання, якое праз нейкі час прыняла імя «Белавежа». І вось на пачатку 1970х Яша Бурш знікае з літаратурнага і наогул беларускага жыцця.

Дагэтуль яшчэ ўсюды можна прачытаць, што сапраўднае прозвішча Яшы Бурша — Ян Анісэровіч, які нарадзіўся 12 лістапада 1929 г. у Баранавічах. Тым часам год таму ў «Ніву» напісаў Ігар Ганчарук, што сапраўднае прозвішча Яшы Бурша зусім не Ян Анісэровіч і падаваў ён несапраўдную дату нараджэння, толькі Іван Бокша, народжаны ў 1925 г. (магчыма як сын Мікалая). Іван Бокша ўцёк у Польшчу, баючыся рэпрэсій за тое, што падчас нямецкай акупацыі як студэнт медвучылішча ўступіў у рады Беларускай самааховы. І пісаць вершы пачаў не ў 1956, але яшчэ ў Баранавічах. Цэлую скрынку са сваімі вершамі закапаў перад тым, як паехаў у Польшчу. У Польшчы не выявіў нікому сваёй сапраўднай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF