Ніва № 16 (3179), 16 красавіка 2017 г.

У палескай глыбінцы (81)

Ганна КАНДРАЦЮК

За палацавай барочнай брамай прывітаў пошум старых дрэў і нервовы крык гракоў. Я апынулася на экалагічнай сцежцы «Стары парк над Стаходам». Спачатку я не ведала, што думаць. Усё, што тут адбывалася, не падыходзіла да прывезеных з сабой уяўленняў пра экалогію. Задачай і мэтай сцежкі, як інфармаваў стэнд ля ўвахода, з’яўлялася знаёмства з паркавым мастацтвам і дбайнасць пра прыроду. Адначасова месца мела служыць для масавага адпачынку і спартовых спаборніцтваў, у тым ліку міжнароднага значэння. Такое спалучэнне задач і мэт не абяцала асаблівай увагі для старых дрэў і гістарычных слядоў, якія тут знаходзіліся на паверхні і пад зямлёй. Якраз пад паркам знаходзіліся артэрыі падзямельных ходаў і тунэляў, якія спалучалі палац, два манастыры і два касцёлы ды выходзілі ля сяла Судча, пяць кіламетраў за Любашовам. У народзе жыве легенда яшчэ пра іншы тунэль, які цягнуўся васямнаццаць кіламетраў, ажно да сяла Свалавічы, дзе выходзіў на Прыпяць. Праўда, падзямельныя ходы па сённяшні дзень ахінуты аўрай сакрэтнасці і нават гісторык Сцяпан Аласюк не ведаў іх прызначэння. Усе будаўнікі былі забіты і пахаваны ў непазначаным месцы. Безыменны могільнік быў знойдзены ў савецкія гады, калі капалі зямлю пад новыя будынкі. Як не цікава, тунэлі збудавалі ў сярэдзіне васямнаццатага стагоддзя. Любашоў належаў ужо вялікаму гетману літоўскаму Яну Антону Чарнецкаму, герба Прус. Даследчыкі адзначаюць, што ён надта разбагацеў на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF