Ніва № 16 (3179), 16 красавіка 2017 г.

Успамінаю школу ў Старым Ляўкове

Янка ЦЕЛУШЭЦКІ

У Пачатковую школу ў Старым Ляўкове я пайшоў 1 верасня 1951 года. Пайшлі з бацькам. Я не ведаў, што яна знаходзіцца ў суседняй вёсцы. Раней не прыйшлося мне бачыць столькі дзяцей як зараз убачыў і я спалохаўся. Бацька запісаў мяне ў канцылярыі і пакінуў мяне. «Як жа я цяпер вярнуся», — мільганула мне ў галаве. Выбег я са школы і ўбачыў старэйшую ад мяне суседаву дачку Веру Трусевіч ды яе сяброўку Любу Пучынскую з Новага Ляўкова. Яны паказалі мне, як вярнуцца дадому.

Калі быў ужо дома, я адразу заявіў бацькам, што ў школу больш не пайду. Лепш буду дапамагаць ім на гаспадарцы. Буду вельмі паслухмяны. Зраблю вазок і дровы буду ім вазіць. Але мама і слухаць мяне не хацела. Прыгразіла, што пра мой намер скажа бацьку. І было па справе. Яна пашыла мне палатняную зелянкавага колеру торбачку з двума гузічкамі на буквар, сшыткі ў дзве лінейкі і ў кратку ды аловак. На другі дзень раніцай я пайшоў у школу. Тады па пясчанай дарозе.

Школа займала два вялікія драўляныя будынкі з вялікімі ганкамі і такімі ж вокнамі. Яны знаходзіліся паабапал вуліцы. Пры школе раслі прыгожыя вялікія дрэвы — ліпы і іншыя. Перад будынкамі былі клумбы з кветкамі, абгароджаныя маленькімі плоцікамі. Паабапал вуліцы былі школьныя высокія драўляныя агароджы ды брамы. Над адной брамай быў прыгожы прыстрэшак на чатырох слупах, накрыты гонтай. Непадалёк ад школы плыве рэчка Нараўка.

У стараляўкоўскую сямігадовую школу хадзілі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF