Ніва № 16 (3179), 16 красавіка 2017 г.

Грак — птушка вольная...

Сяргей ЧЫГРЫН

У Беластоку ў бібліятэцы Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” выйшла з друку кніга беларускай паэткі і журналісткі Міры Лукшы „Гражынка і Грак”. Кніга адрасавана дзецям, хаця яна будзе цікава і дарослым чытачам.

Міра Лукша далёка не навічок, які піша для дзяцей. Яна ўжо выдала дзве вартыя чытання арыгінальныя кніжкі „Дзяўчынка і хмарка”, „Жывінкі з глыбінкі”. Новае выданне не менш забаўляльнае і карыснае за ранейшыя. Гэту кніжку варта чытаць дзецям услых, каб правільна навучыцца вымаўляць усе літары беларускага алфавіта, асабліва словы на літару Р. Міра Лукша ў сваёй новай кнізе выступае не толькі як аўтар мастацкага выдання, але і як сапраўдны лагапед. Тыя дзеткі, якія дрэнна вымаўляюць літару Р, прачытаўшы ўсю кнігу пісьменніцы, навучацца гэта рабіць правільна, і вымаўляць літару Р яны будуць так, як дарослыя. У кожным маленькім апавяданні пра Гражынку і Грака шмат розных слоў з літарай Р. Гэтыя словы самыя разнастайныя, з рознымі значэннямі, параўнаннямі, эпітэтамі. Іх настолькі шмат, што здаецца — гэта не проста кніга, а падручнік для лагапедаў і бацькоў. З першай і да апошняй старонкі кнігі слоў на літару Р вельмі многа. Але гэтыя словы не шкодзяць апавяданням, не надакучваюць яны і тады, калі чытаецца кніга. Нават у назве яе ёсць літара Р: Гражынка, грак. А далей — новыя словы: ратунак, справы, рыжая, турботы, атрамант, творы, пёры, варона, пачырванела, скарбы, твар, прэм’ер і г.д. Акрамя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF