Ніва № 16 (3179), 16 красавіка 2017 г.

Янка Пазьняк — калі нарадзіўся?

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

У „Даце з календара” Уладзіміра Хільмановіча ў „Ніве” ад 19 лютага прадстаўлены „адзін з заснавальнікаў БХД” Янка Пазьняк. „З нагоды 130 гадоў з дня нараджэння Яна Пазьняка” — такі загаловак здаваўся б на месцы, калі б сапраўды так было. Не ведаю адкуль аўтар аўтарытэтна сцвердзіў, што Ян Пазьняк нарадзіўся 19 лютага 1887 г. Праўда, пазначыў у дужках, што паводле іншых звестак у 1895 ці 1897 г. Такая ж дата ставіцца таксама і ў іншых даведніках, якімі, мабыць, і карыстаўся Уладзімір Хільмановіч, уключна з польска і беларускамоўнай „Вікіпедыяй”. На інтэрнэтстаронцы Хартыі97 таксама 19 лютага паявіўся ньюс: „130 гадоў таму назад нарадзіўся лідар БХД Ян Пазьняк” — без ніякіх сумненняў. Паглядзела я ў іншыя выданні энцыклапедычнага характару. І так у выданні „Беларускія пісьменнікі. Біябліяграфічны слоўнік” (т. 4, Мінск 1994, с. 431) падаецца, што нарадзіўся ў 1887 г. у Суботніках, у „Энцыклапедыі гісторыі Беларусі” (т. 5, Мінск 1999, с. 377) — тое ж самае.

Першы наогул тэкст пра Янку Пазьняка напісаў ягоны ўнук Зянон Пазьняк у 1990 г. у „Навінах БНФ” (ад 20 студзеня) — „Ян Пазьняк (18971939) і Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”. У ім аўтар не згадвае даты народзінаў дзеда, магчыма яна яму не была на той час вядомая. Чаму аднак у загалоўку паявіўся 1897 год нараджэння? У даведніку „Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя” (Мінск — Мюнхен 1999, с. 136) падаецца дата 19 лютага 1895 г. Згадваецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF