Ніва № 16 (3179), 16 красавіка 2017 г.

Максім Гарэцкі і Васіль Петручук у Алімпіядзе беларускай мовы

Аляксей МАРОЗ

Вядучай тэмай ХХІІ Алімпіяды беларускай мовы было „Жыццё і творчасць Максіма Гарэцкага і Васіля Петручука на падставе аповесці «Ціхая плынь» і кніжкі «Пожня»”. Дзве прапановы для сачынення падчас цэнтральных спаборніцтваў беларускай алімпіяды, якія 23 сакавіка адбыліся ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім, тычыліся якраз згаданых твораў Гарэцкага і Петручука, а пытанні па іх творчасці былі таксама на білетах для вусных адказаў. Сёлета менш вучняў прыступіла да алімпіяды па роднай мове. У фінал конкурсу перайшло толькі 13 белліцэістаў, а лаўрэатамі маглі стаць не больш за двух удзельнікаў цэнтральных спаборніцтваў.

— Мы рашыліся вядучай тэмай алімпіяды запрапанаваць творчасць аднаго з «белавежцаў», Васіля Петручука, і класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, якія ў сваіх творах далі аб’ектыўны вобраз жыцця беларускай вёскі на Падляшшы і ва Усходняй Магілёўшчыне, — заявіў старшыня Галоўнага камітэта Алімпіяды беларускай мовы ў Польшчы прафесар Мікола Хаўстовіч і заадно старшыня адной з дзвюх камісій, якія прымалі вусныя адказы.

Вучням спадабаліся аповесці «Ціхая плынь» Максіма Гарэцкага і «Пожня» Васіля Петручука. Цікава ім было прачытаць пра вёску ва Усходняй Беларусі, паказаную ў больш адлеглым часе, і пра вёску роднага Падляшша. Белліцэісты знайшлі аўтабіяграфічныя моманты ў згаданых творах. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF