Ніва № 16 (3179), 16 красавіка 2017 г.

Сустрэча з меншасцямі

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У сераду, 5 красавіка, у Ваяводскай управе адбылася сустрэча падляшскага ваяводы Багдана Пашкоўскага з прадстаўнікамі нацыянальных меншасцей ваяводства. У сустрэчы прысутнічала таксама Тэрэса Качмарэк, выконваючая абавязкі дырэктара дэпартамента веравызнанняў ды нацыянальных і этнічных меншасцей Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі.

Ваявода адкрыў мерапрыемства і выказаў спадзяванне, што сустрэча можа быць нагодай для вынясення меншасцямі пастулатаў у адрас улад і ацэнкі меншасцямі рэалізаванай уладамі палітыкі ў адносінах да меншасцей. Спадзяюся, сказаў ваявода, што наша, прадстаўнікоў урадавай адміністрацыі, супрацоўніцтва з меншасцямі не выглядае найгорш. Ваявода дадаў, што ён сам, наколькі яму дазваляе расклад ягоных заняткаў, стараецца бываць на арганізаваных меншаснымі арганізацыямі мерапрыемствах, або такіх падзеях, якія маюць шырэйшы гістарычны кантэкст. Спадар Багдан Пашкоўскі прызнаўся, што цягам апошняга года, калі ён займае пасаду ваяводы, істотных пастулатаў у яго адрас амаль не было. Службы ваяводы прыглядаліся падзеям, якія асвятлялі масмедыі, і ваявода свядомы тых клопатаў і трывог, якія кранаюць меншасныя арганізацыі. Заявіў ён далей, што ён адкрыты на меншасныя справы і гатовы сустракацца з прадстаўнікамі меншасных арганізацый, калі будзе такая патрэба. Затым ваявода папрасіў спадарыню дырэктар Тэрэсу Качмарэк, каб яна паінфармавала пра дзейнасць яе ведамства ў адносінах да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF