Ніва № 16 (3179), 16 красавіка 2017 г.

Маладыя дэкламатары

Аляксей МАРОЗ

Падчас цэнтральных спаборніцтваў 46 Дэкламатарскага конкурсу «Роднае слова», якія 31 сакавіка арганізавала ў Бельскім доме культуры Таварыства беларускай культуры, з дапамогай Галоўнага праўлення Беларускага грамадскакультурнага таварыства, лепшыя дашкольнікі, вучні пачатковых школ і гімназій дэкламавалі на высокім мастацкім узроўні. Сярод больш за 110 дэкламатараў цэнтральных спаборніцтваў найбольш было дзетак з класаў ІІІІ, а найменш дашкольнікаў.

— Падчас сённяшніх цэнтральных спаборніцтваў дэкламатары ва ўсіх катэгорыях выступілі на высокім узроўні і таму складана будзе вылучыць пераможцаў. Вучні дэкламуюць амаль беспамылкова і ў гэтым заслуга настаўнікаў, бацькоў, ці бабуль і дзядуляў, якія дапамагалі дэкламатарам падрыхтавацца да конкурсу. У мінулым здараліся ў вучняў памылкі з націскам і вымаўленнем, чаго сёння амаль не было. Я ўражаны дэкламацыяй дашкольнікаў. Выступілі яны найбольш натуральна, без непатрэбнай інтэрпрэтацыі і заадно займальна. У цэлым цешаць дасканалыя выступленні на беларускай мове дэкламатараў усіх узроставых катэгорый, — сказаў, падводзячы вынікі конкурсу, старшыня журы, намеснік старшыні ГП БГКТ Васіль Сегень.

За ходам конкурсу сачылі таксама старшыня ГП БГКТ і заадно віцэстаршыня Таварыства беларускай культуры Ян Сычэўскі і супрацоўніца ГП БГКТ Кацярына Філіпік, а мерапрыемства ўдала вяла тэатральны інструктар БДК Альжбета Фіёнік. Высокі мастацкі ўзровень удзельнікаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF