Ніва № 16 (3179), 16 красавіка 2017 г.

Благавешчанскі бусліны танец

Яўген ВАПА

Пранізлівым, халодным ветрам запамяталася мне сёлетняя Вербніца. Праз хмары не прабілася нават і сонца. На шчасце не сыпанула халодным дажджом на вернікаў з вербачкамі, ці як у братоўкатолікаў з пальмамі. Ідучы па Беластоку здавалася, што бачны менавіта толькі людзі з гэтымі ўпрыгожаннямі. Нягледзячы на холад, людзі цэлымі сем’ямі, часта шпацыруючы, вярталіся з касцёлаў і цэркваў да сваіх дамоў. Супольная дата святкавання Вербніцы ў гэтым годзе для ўсіх хрысціян розных канфесій на Падляшскай зямлі адзначалася веліччу, радасцю, але і прыцішанасцю. Неспакойныя падзеі ў свеце пакідаюць і свой адбітак у настроях грамадства. Калі я вярнуўся пасля багаслужбы дадому, то даведаўся, што нядзельнай раніцай у Егіпце ў храмах Копцкай праваслаўнай царквы ў час Вербнага богаслужэння выбухнулі бомбы і загінула там сорак чатыры асобы, а звыш сто дваццаць атрымалі раненні. З надзеяй і верай у Бога ў перадвелікодны перыяд прыйшлі яны ў сваю царкву, а там чакала іх смерць. Злачынныя тэрарысты чарговы раз у ісламскіх краінах даказваюць, што галоўным іхнім ворагам з’яўляецца менавіта хрысціянства. Колькасць забітых і выгнаных хрысціян ідзе ў дзясяткі тысяч асоб, а еўрапейскія кіраўнікі не бачаць у тых падзеях пагрозы для нашай цывілізацыі. Чым гэта можа ўсё закончыцца, не цяжка, на жаль, уявіць.

Хрыстос, уязджаючы ў Вербную нядзелю ў Іерусалім, менавіта таксама і сімвалічна хоча ўехаць і пасяліцца ў людскіх сэрцах і душах. Ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF