Ніва № 16 (3179), 16 красавіка 2017 г.

Зразумець бестыю

Міраслаў ГРЫКА

Чалавек не хоча быць жывёлай, але жывёла з’яўляецца часткай яго прыроды і хоча выбрацца з яго як толькі можа. Некаторы час таму сусед пнуў майго сабачку без прычыны. Можа быць, таму адчуваў немужчынскі страх перад ім і агрэсіяй спрабаваў аднавіць сваю страчаную мужнасць. А мабыць таму, што ён сволач. Мне ўсё роўна, што было прычынай яго жалюгодных паводзін. Гэты сусед разбудзіў ува мне мяне крыважэрнага звера. Да сёння я не магу яго ўціхамірыць у сабе.

Нядаўні бомбавы тэракт у пецярбургскім метро і імгненне пазней тэракт грузавіком на нявінных пешаходаў у Стакгольме, гэта чарговыя і не апошнія акты чалавечай жывёльнасці. Жывёльнасць з’яўляецца часткай нашай чалавечай прыроды і старанна хаванай першабытнасці. Такім чынам мы — бестыі. І ў той жа час яе пільныя стражнікі. Магчыма, знакаміты Кодэкс Хамурапі, які з’яўляецца першым наборам законаў, напісаных на світанку чалавечай цывілізацыі і выказаўшы меркаванне: «вока за вока, зуб за зуб», найбольш поўна выказвае тую дваістасць чалавека. Нават калі Кодэкс страціў сёння сваю сілу юрысдыкцыі, яго першасная энергія да гэтага часу валодае намі. Жаданне адпомсціць за нанесеную шкоду, натуральнае як і падзяка за атрыманае дабро. Справа ў тым, каб бестыі пакінуць тое, што ёй належыць. А таму добраму ў чалавеку тое, што належыць да агульнага дабра. Перш за ўсё, звера трэба трымаць у клетцы. Гэта абавязак кожнага чалавека. Тут варта спытацца, хто або што прымушае яго забыць пра (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF