Ніва № 16 (3179), 16 красавіка 2017 г.

Хрыстос уваскрос

Міхал МІНЦЭВІЧ

Няма важнейшай урачыстасці ў жыцці хрысціянства і няма ў зямным жыцці большай радасці, чым радасць ад уваскрэсення Збавіцеля, — падкрэсліваецца ў Праваслаўнай царкве. Свята Уваскрэсення называецца Пасхай Хрыстовай або Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем. Яно называецца сэрцам усегадовага літургічнага цыкла — святам свят і ўрачыстасцю ўрачыстасцей.

Зноў хвалюемся велікоднай радасцю ад перамогі ўваскрэслага Хрыста над смерцю. Пераможаны сатана і род чалавечы весяліцца. „Уваскрэс Хрыстос і ўпалі дэманы. Уваскрэс Хрытос і весяляцца анёлы” — паведамляе Праваслаўная царква словамі Іаана Златавуста.

Паводле юліянскага календара велікоднае свята выпадае сёлета 16 і 17 (3 і 4) красавіка разам са святам паводле грыгарыянскага календара, якім карыстаецца заходняе хрысціянства. Да XVI стагоддзя каталіцкі і праваслаўны Вялікадні выпадалі ў той сам час. Разыходжанні ўзніклі тады, калі Каталіцкі касцёл увёў новы, грыгарыянскі каляндар. З тае пары Вялікдзень рэдка выпадае адначасна, найчасцей праваслаўны бывае тыдзень пасля каталіцкага, а бывае, што і двачатыры тыдні пазней.

Прынцып вызначэння даты Вялікадня быў прыняты першым Усяленскім саборам у Нікеі ў 325 годзе, згодна якому нядзеля пасля першай вясенняй поўні пасля (ніколі раней) яўрэйскай Пасхі з’яўляецца велікоднай нядзеляй.

Хрыстос ведаў, што памрэ, каб стацца Збавіцелем чалавека, Любоўю мацнейшай за смерць. Меў Ён быць аддадзены ў рукі жорсткіх, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF