Ніва № 15 (3178), 9 красавіка 2017 г.

У палескай глыбінцы (80)

Ганна КАНДРАЦЮК

У Любашоў звабіла мяне занатоўка даваеннага пісьменніка і журналіста Антона Асэндоўскага, які ў надта папулярнай і перакладзенай на 19 моў кнізе „Polesie”* так напісаў пра гарадок над Стаходам:

Князь Ян Караль Дольскі, вялікі маршалак літоўскі, у пасаг за дачкой Кацярынай перадаў Міхалу Вішнявецкаму маёмасць Любашова. Сёння ад двара засталася толькі імпазантная ўязная брама; у той жа час гасцявала тут інтэлектуальная эліта Рэчы Паспалітай і найбольш асвечаныя госцічужаземцы, якія захапляліся надта адукаванымі лакеямі і пакаёўкамі.

З падобнай сілай вабіў здымак той жа брамы, якую кракаўскі падарожнік, верагодна, сфатаграфаваў у пачатку трыццатых гадоў ХХ стагоддзя. Прызывала таксама асоба Тадэвуша Касцюшкі, які сто семдзесят пяць гадоў перад Асэндоўскім прыехаў у Любашоў вучыцца ў калегіі піяраў і правёў тут пяць гадоў.

На Палессі ля верхняй Прыпяці надта цяжка пабачыць помнік архітэктуры першай паловы ХХ стагоддзя, а калі ўжо наткнешся на старэйшы будынак — дык гэта цуд. Быццам усю матэрыяльную гісторыю праглынула зманлівае, смяротнае балота, якое туземцы называюць дрыглі. Я не разлічвала, што наткнуся на след Касцюшкі. І смехамжартам, каб не дазволіць на чарговую паразу, мае спадзяванні абмежаваліся да сустрэчы з нашчадкамі „надта адукаваных лакеяў і пакаёвак”.

* * *

І сапраўды, гэты канцэпт спрацаваў па поўнай праграме. Я не паспела выкараскацца з аўтобуса, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF