Ніва № 15 (3178), 9 красавіка 2017 г.

Зялёная душа паэта жыве Словам

Сяргей ЧЫГРЫН

Няўжо беларускаму паэту з Беласточчыны Юрыю Баену — 60?! Мне дык не верыцца. Зусім нядаўна, здаецца, чытаў яго першы зборнік вершаў „Лісты блакітных успамінаў”. Было яму тады толькі 44 гады. А ўжо 60! Юбілей!.. За гэты час мы радаваліся яго паэтычным знаходкам, калі паэт пісаў пра вечар над светам і пра крык дзікай ружы, пра наша неба і бераг надзеі, пра шкатулку святла і сённяшнія вочы зялёнай душы. Светлы паэт, шчыры, глыбокі, разважлівы, памяркоўны, а вершы яго — гэта філасофскі роздум пра наша чалавечае жыццё.

Зборнік вершаў „Вочы зялёнай душы”, які з’явіўся ў бібліятэцы Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” — гэта своеасаблівая паэтычная майстэрня аўтара, дзе амаль заўсёды прыбрана ўсё лішняе, арганічна і мэтазгодна з’яднаны настрой, рытмікаінтанацыйны лад, рух вобразаў і развіццё думкі. З выхадам новых кніг паэт адчувае другое дыханне. Ён сам пранікаецца жаданнем усё бачыць і ведаць. Магчыма, прыйшло адчуванне сталасці, растуць уласныя магчымасці, пашыраюцца далягляды — гэтым вызначаецца цяпер творчае самаадчуванне паэта. У вершах Юрыя Баены прысутнічаюць радасны настрой, прага дзеяння, нястомнай адданасці справе:

Каб сніліся сны,

Іду на скалісты абрыў.

Там стаю і гляджу,

Як за сёмым даляглядам

Скрозь сінеюць

Мае васількі.

Васількі паэта яшчэ будуць доўга сінець, радаваць і маладзіць душу паэта і яго пачуцці. Дарэчы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF