Ніва № 15 (3178), 9 красавіка 2017 г.

За Нарвай

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З аўтобуса злажу ў Макаўцы. Іду вуліцай, паабапал якой напісана будаўнічым „алфавітам” крыху нядаўняга мінулага, і крыху даўнейшага мінулага гэтай вёскі. Можа там ёсць і нейкая будучыня, але яна, здаецца, пакуль што прыхаваная. Мог бы хто сказаць, што тут спыніўся час. Але ж не — ён няспынна вядзе сваю работу, разбуральную для мінулага, стваральную для будучыні...

Зараз за вёскай комплекс будынкаў, які там паступова вырастаў з пачатку 1950х гадоў, калі ў Макаўцы быў заснаваны калгас „8 сакавіка”. У 1958 годзе „Газета Беластоцкая” пісала так: „Spółdzielnia produkcyjna „8 marca” w Makówce nie należała do najlepszych. (...) Trudno ustalić konkretną datę, kiedy rozwiązała się spółdzielnia w Makówce. Niby oficjalnie — wiosną 1957 roku, a nieoficjalnie dopiero po żniwach tego roku”. А неўзабаве ўзнік там чарговы калгас „Odrodzenie”... З ходам часу паяўляліся там чарговыя і чарговыя пакаленні сельскагаспадарчага прагрэсу; цяпер там камбікормавы завод.

А не так даўно была там фірма „Рольмак”, якой мясакамбінат быў побач шашы з Нарвы ў напрамку Бельска. Дарога з Макаўкі вядзе туды цераз адносна малады лес, які ў веснавую пару становіцца тым месцам, дзе яго лятучыя насельнікі вызваляюць у акружаючае асяроддзе ўсе свае канцэртныя ўмеласці. І калі вушы поўняцца насалодай ад птушынай музыкі, у нос раптам трапляе іншы птушыны кампанент — удушлівы пах птушкафермы, што на месцы былой мясарні.

Кіруюся ў напрамку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF