Ніва № 15 (3178), 9 красавіка 2017 г.

Голас пакрыўджаных ды забытых

Мікола ВАЎРАНЮК

„Расказвае жанчына: Бабка хадзіла да казачак палоць гароды, многа сланечнікаў вырошчвалі. Хадзіла таксама малаціць, а ў іх ужо былі малатарні; цэлую зіму малацілі. Тут перабівае яе мужчына: Гэта няважнае, дакончыш пазней... І пачынае сваё: Як пачалася рэвалюцыя, дзеда ўзялі белыя. Ну і белыя наступаюць. А ў горадзе стаяць чырвоныя, бароняцца. Падстрэлілі дзеда, узялі ў палон... (...) Але я не хачу слухаць ваенных расказаў. Я ўжо чытала пра тыя бітвы, ведаю, хто перамог і як усё тады было складанае. Я б хацела пра ачыстку гародаў казачак, пра малацьбу ўсю зіму. Пра тое, што адчуваюць бацькі, калі глядзяць на нямоглых ад голаду дзяцей. Зрэшты, калі ўжо мусім гаварыць пра тыя войны дзеда, то я больш хацела б пачуць пра тое, дзе ён хаваўся ад мабілізацыі белымі (ці чырвонымі). І як з тымі, што па яго прыходзяць, гаворыць бабка”.

Гэтыя словы Анэта ПрымакаОнішк змясціла толькі на 206 старонцы кнігі „Бежанства 1915. Забытая ўцекачы”, тым не менш, лічу, што яны маглі б быць эпіграфам. Ды не толькі маглі б быць, але павінны стаяць у пачатку кнігі, пры чым тлустым друкам, бо яны паказваюць і метад працы аўтаркі, і змест кнігі, і яе наватарства. А якраз „за піянерскую распрацоўку тэмы бежанства і выдатны гістарычны рэпартаж, які спалучае ў сабе мясцовую перспектыву з універсальным вопытам выгнання” была прысуджаная Літаратурная прэмія прэзідэнта Беластока імя Веслава Казанэцкага. Гэта пакуль галоўны прыз, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF