Ніва № 15 (3178), 9 красавіка 2017 г.

Ліквідавалі апошні тэлефонны апарат

Міхал МІНЦЭВІЧ

Не так даўно перад будынкам Гміннай управы быў устаноўлены тэлефонны апарат у напалову адкрытай будцы. Людзі ўзрадаваліся, нават з недаверам успрымалі такую раскошу і адразу сталі падазраваць, што неўзабаве гэтае новаўвядзенне нехта знішчыць. Але прыбор стаяў і ніхто яго не псаваў. Людзі карысталіся ім даволі часта — тады яшчэ мала хто меў мабільнік. Калі з’явіліся сотавыя тэлефоны, зацікаўленне публічным тэлефонным апаратам паменшала, аднак бывалі там такія заўсёднікі, якія вечарамі доўга размаўлялі з сямейнікамі, што выехалі ў замежжа. Дзеля размовы па гэтым тэлефоне патрэбныя былі тэлефонныя карты, якія з часам звяліся ў мясцовай пошце, але тады можна было карыстацца картай telegrosik. Тэлефонная будка ўрасла ў арлянскі краявід і стала сімвалам гарадской цывілізацыі.

23 лютага г.г. пасля дзявятай раніцы пад’ехаў пад будку невялікі самаход і два мужчыны, не інфармуючы гмінных чыноўнікаў — а яна ж на гмінным пляцы — разабралі яе і парэзалі на кавалкі. Я акурат трапіў на гэты момант і ад здзіўленых разявак пачуў, што фірме ўтрымліванне будкі не акупляецца. Работнікі, што раскідалі будку, заявілі, што ў Беластоку ўсе такія прылады ліквідаваны, а гэтая ў Орлі — апошняя.

* * *

Яшчэ дванаццаць гадоў таму ў самой Орлі было каля трохсот стацыянарных тэлефонных апаратаў, зараз такіх каля соткі, а ў людзей цяпер мабільнікі, часта па некалькі ў адной хаце. Яшчэ ў 1980х гадах (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF