Ніва № 15 (3178), 9 красавіка 2017 г.

Валакальная каша

Іаанна ЧАБАН

Разам з дырэктар Дома культуры ў Крынках Альжбетай Чарэмхай адправіліся мы на чарговую сустрэчу са старажыламі. Мэта — запісаць успаміны ад велікоднага валокання. Жанчына здаўна чакала спадарыню дырэктар са сваімі гісторыямі, старымі здымкамі. На наш візіт бабулю падрыхтаваў дарослы ўжо ўнук. Ён таксама меў выступіць у нашым валакальным фільме. І тут нечаканы сюрпрыз. Бабуля чамусьці адмаўляецца выступіць перад камерай. Ніхто не чакаў такога ходу спраў. Альжбета стараецца пераканаць жанчыну, але ўнук запыняе гэтыя намаганні.

— Не хоча, значыць, не трэба, — гаворыць рашуча.

Па гэтай менавіта прычыне наша гераіня застанецца ананімнай. Яна сталага ўзросту. У верасні будзе адзначаць 80годдзе з дня нараджэння. Ад дзядоўпрадзедаў — крынчанка. Даволі аб’ёмістая. Валасы белыя, коратка падстрыжаныя, штучна кучаравыя. Жыве на тэрыторыі былога гета, на вуліцы, дзе ўсе жыхары носяць аднолькавае прозвішча. Жанчына не ў змозе растлумачыць чаму менавіта так. Распавядае пра мянушкі, якімі адрозніваліся паасобныя гаспадары. Сядзім у вялікім, гасцінным пакоі. Гледзячы на колькасць сталоў, крэсел і канап можна здагадацца, што на святы сыходзіцца тут шмат людзей. На галоўнай сцяне — выява засяроджанага на малітве папы Яна Паўла ІІ. На буфеце — копія здымка бацькоў адной з каталіцкіх святых.

Жанчына гаворыць на прыгожай, чыстай польскай мове. У асноўным расказвае пра школьныя гады, гарадскую кар’еру эканамісткі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF