Ніва № 15 (3178), 9 красавіка 2017 г.

Бельск люблю і ненавіджу!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Што значыць для мяне ідэальная айчына? Ідэальная айчына гэта мара і я напісаў верш пад такім загалоўкам. Мая айчына гэта беларускасць. Я хацеў бы ў жыцці хоць праз некалькі дзён пажыць у такой айчыне, дзе выйдзеш на вуліцу і там пачуеш беларускае слова. Я фанат беларускага слова. Ёсць адна беларуская літаратурная мова і я ёй захоплены, — сказаў Андрэй Сцепанюк, аўтар знакамітага тома «Распісаны квадрат», выдадзенага Праграмнай радай тыднёвіка «Ніва» напрыканцы 2016 года. На сустрэчу з паэтам, што адбылася ў вілею 25 Сакавіка, паклікала АБ-БА, каб пагаварыць пра паэзію і айчыну. Вечарына пачалася з музычнай прэзентацыі гурта «Баламуты», дзе надта кранальна прагучала песня «Айчына» на словы верша паэта (і музыку Альжбеты Бэзюк). Гутарку павёў журналіст Мікола Ваўранюк, які з героем вечарыны знаёмы са студэнцкіх часоў.

Мікола Ваўранюк: — Памятаю Андрэя Сцепанюка з таго часу, калі ён рэдка хадзіў у пінжаку, толькі ў чорным світары. Андрэй быў студэнтам беларускай філалогіі. Памятаю, што вялікае ўражанне, а тады звярталіся пераважна да мастацкай літаратуры, выклікала ягоная падборка вершаў у студэнцкім часопісе «Сустрэчы». І думаю, што не толькі мяне аднаго вершы Андрэя ўразілі. Валянцін Сельвясюк, які рабіў паэтычную падборку, назваў цябе «паэтычным хуліганам». Вершы мелі такую своеасаблівую рытміку, нават танца, здаецца вальса. Гэта памятаў і Яўген Вапа, рэдактар зборніка, і добра сталася, што ён намовіў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF