Ніва № 15 (3178), 9 красавіка 2017 г.

Айцец Канстанцін Байко — багаслоў, настаўнік, лекар

Аляксей МАРОЗ

Музей малой айчыны ў Студзіводах выдаў каштоўную кнігу «Айцец Канстанцін Байко — багаслоў, настаўнік, лекар». Гэта чацвёртае выданне з серыі «Гісторыя і культура падляшскіх беларусаў». Прамоцыя новага выдання, прысвечанага праваслаўнаму святару, які нарадзіўся, правёў дзяцінства і пахаваны ў Белавежы, а які важную частку свайго жыцця правёў у БельскуПадляшскім, дзе працаваў у карысць беларускага школьніцтва, адбылася ў Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім. У мінулым у белліцэі былі арганізаваны вечарыны ў гонар мітрафорнага протаіерэя Канстанціна Байко, якія падштурхнулі да напісання кнігі пра свяшчэнніка, які вучыў праваслаўнай рэлігіі ў беларускім ліцэі і іншых бельскіх школах.

— Ад нашых вучняў выйшла ініцыятыва, каб іменем айца Канстанціна Байко назваць мост на рацэ Белай, каля якога айцец Канстанцін незаконна быў арыштаваны і вывезены ў Савецкі Саюз. Нядаўна нашы вучні, настаўнікі і аўтар кнігі Дарафей Фіёнік у гадавіну арышту айца Канстанціна павесілі на мосце белчырвонабелы вянок. Многа працы ўклаў аўтар, каб сабраць матэрыял і напісаць кніжку пра айца Канстанціна Байко, якая паказвае жыццё святара і вялікага чалавека нашай зямлі. Дарафей Фіёнік явіцца ў нас як інстытут і выдае мінімум адну кніжку ў год, — сказаў дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк.

Дырэктар прывітаў гасцей, сярод якіх былі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF