Ніва № 15 (3178), 9 красавіка 2017 г.

Жывое золата — вада!

Яўген ВАПА

У апошнім тыдні прыйшлося мне крыху падарожнічаць па родных мясцовасцях. Зза акна аўтобуса ўглядаўся я на падляшскую раўніну, якая рыхтавалася да веснавога прабуджэння. І нечага мне крыху не хапала ў гэтым краявідзе. Проста, не было відавочных веснавых, вадзяных разліваў на нашых лугах і палях. Толькі над самой ракой Нарвай можна было палюбавацца вадзяным люстрам, у якім адбіваліся сонейка і плывучыя па небе хмаркі, ды пачуць птушыныя крыкі, што пераліваліся над залітай далінай. Заўсёды, калі званю бацькам пасля зімы, то пытаюся ці разліла Глобучка — так называюцца сенажаці за нашай вёскай. Нязменна чую ў адказ, што апошнімі гадамі нічога такога не здарылася. І зноў не пагляджу квітнеючых лугоў веснавога дывана ў поўнай красе з часоў дзяцінства. Нястача вады — справа настолькі сур’ёзная, што калі б не даведзены ў вёску водаправод, то летам з набіраннем яе з калодзежаў былі б праблемы. А ў вёсцы практычна няма развітых гаспадарак і сельскай жывёлагадоўлі, якія патрабуюць яе ў вялікіх аб’ёмах. Пра што тут гаварыць, калі людзі, вопытныя ў гідралагічнай справе кажуць, што неўзабаве пагражае нам засуха ў ваколіцы ўсёй Белавежскай пушчы менавіта па прычыне нізкага ўзроўню грунтавых вод. А іх пачынае катастрафічна не хапаць не толькі ў лакальных маштабах, але і ўва ўсім свеце. Нафце, газу ці другім палівам навукоўцы знойдуць заменнік, але без вады чалавек не пражыве. Нашы вочы і вушы дагэтуль, калі гаварылася пра праблему (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF