Ніва № 15 (3178), 9 красавіка 2017 г.

Геній падляшскіх абарыгенаў

Міраслаў ГРЫКА

Па маім сельскім доме, калі я яго пакідаю самому сабе, вельмі сумую; радуюся ўсім сэрцам, калі вяртаюся ў яго мікрасвет і ваколіцы: да яго кафляных печаў і фатаграфій сваіх продкаў у простых рамках; да садовых дарожак, якія асабіста пратаптаў я сярод дэкаратыўных дрэў; і нарэшце, да самых шчаслівых момантаў дзяцінства, якія паказваюцца ў калейдаскопе маляўнічых напамінаў. Нават тужу па сваіх суседзях — калі я ад іх... далёка. І гэтая туга шчырая і светлая. У буйным плане, на жаль, паказваюцца імгненна крупчастыя плямы неадназначнасці: іхнія суседскія дакучлівасці, перадаваныя з пакалення ў пакаленне, з маці на сына, з дзеда на ўнука; іх культурныя неўрозы і нервы. Яны з’яўляюцца архетыпным субстратам, таму цяжка іх вызначыць. І тым больш цяжка, што практычна ўсе яго крыніцы за перыяд існавання аднаго пакалення глыбока дэкампанаваліся. Пачынаючы з «прасторы» калісьці ўпісанай у фізічны, пазнавальны кругагляд — сёння яго раскладае абстрактны аспект электроннай перадачы — незалежна ад таго, ці праз тэлевізар, ці праз інтэрнэт. А канчаючы канцэпцыяй «чужога»... Даўней гэта быў кожны чалавек з па за вядомага гарызонту. Сёння гэта можа быць уласны сын, які пражывае ў горадзе на працягу многіх дзесяцігоддзяў.

У большасці вёсак на Падляшшы засталіся тыя, хто найменш мабільны і цікаўны да іншага свету. Гэта зусім не абазначае, што дурнейшы ці горшы. Я кажу тут пра падляшскіх «абарыгенаў», якія па розных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF