Ніва № 15 (3178), 9 красавіка 2017 г.

Развагі ў зале суда

Віктар САЗОНАЎ

Заходжу ў будынак суда. У зале Вадзім Саранчукоў. Ён толькі што адсядзеў 13 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Новы пратакол на яго склалі, пакуль ён быў у камеры. Вадзім не разумее за што. Але калі ёсць пратакол, то будзе і прысуд.

Побач Ежы Грыгенча, таксама нядаўна адсядзеў за тое ж самае. І пакуль ён сядзеў, яго паспелі звазіць на суд і ўпаяць яшчэ адно пакаранне. І Сяргей Верамеенка тут. Дзень назад ён склаў скаргу, што яго выкралі ў той час, як ён, адбыўшы тэрмін свайго пакарання, мусіў выйсці на волю. Выйсці належным чынам не ўдалося. Сяргей кажа, што каб не пагоня яго сяброў за той машынай, на якой яго некуды везлі, то невядома куды завезлі б.

Побач паплечнікі, праваабаронцы, незалежныя журналісты. Няма Эдварда Дмухоўскага, бо ён сядзіць свае 15 сутак. За тое ж самае, канешне. Чакаем яшчэ двух, каго будуць судзіць. Але размова завязваецца не пра суды.

— Ці чыталі інтэрв’ю з былым намеснікам галоўнага рэдактара польскай газеты „Rzeczpospolita”, які заклікае Захад не звяртаць увагі на рэпрэсіі ў Беларусі, а наадварот, супрацоўнічаць з рэжымам? — кажа адзін.

— Для мяне там нічога новага, — адказвае другі. — Тое, што з’явіліся палітыканы, якія нас, беларусаў, прадаюць самым ганебным для іх чынам, справа відавочная.

— А чаму так?

— Прычын шмат. Прыкладам, многія з іх ужо даўно не выкарыстоўваюць у сваім моўным лексіконе слова „сумленне”, ці слова „справядлівасць”, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF