Ніва № 15 (3178), 9 красавіка 2017 г.

Свабоды і праўды!

Уршуля ШУБЗДА

Белчырвонабелыя сцягі і воклічы «Жыве Беларусь» луналі перад сядзібай Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку. 1 красавіка прайшоў тут пікет за вызваленне палітычных арыштантаў у Беларусі. Больш за 20 чалавек прыйшло са сцягамі і фатаграфіямі тых, якія за адстойванне сваіх правоў апынуліся ў турмах.

Акцыя была сарганізаванай студэнтамі з Беларусі, якія па палітычных прычынах не могуць вучыцца на радзіме. Большасць з іх мае магчымасць завяршыць навуку ў Польшчы дзякуючы праграме Кастуся Каліноўскага. Менавіта яны добра ведаюць як цяжка, ці нават немагчыма нармальна жыць на Беларусі, маючы іншыя палітычныя погляды.

— Першасная задача — гэта вызваленне палітвязняў, але мы працягваем патрабаваць поўную забарону дэкрэта № 3, — заклікаў Андрусь Цянюта. — Зыходзячы з ганебнага эканамічнага стану, парушэнняў Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь з боку ўлады і сілавікоў патрабуем неадкладнай адстаўкі ўрада!

Дэкрэт № 3 — дэкрэт аб «дармаедах»

Дэкрэт аб дармаедах тычыцца амаль паўмільёна грамадзян Беларусі. Гэта каля 5 працэнтаў грамадства. Асобы, якія працуюць менш чым 183 дні ў годзе, абавязаны заплаціць разавы падатак (каля 800 злотых). Абгрунтоўваючы ўвядзенне дэкрэта, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Дармаеды, паразіты павінны працаваць. Хто не плаціць падаткаў, той павінен плаціць». Гэта перапоўніла чашу цярпення. Беларусы, якія да гэтага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF