Ніва № 14 (3177), 2 красавіка 2017 г.

У палескай глыбінцы (79)

Ганна КАНДРАЦЮК

У вёсцы Кутань, дзе ў трапічнай спёцы чакала я чарговага аўтобуса, у мой бок паляцела пытанне:

— А вы падарожнічаеце па этнаграфічнаму вапросу? ― спытала мяне жанчына.

— Ну, ― машынальна адказала мая галава. Думкі яшчэ былі заняты дзіўнай сустрэчай сярод балот. І цяпер я дзяўбла загвоздку: ці той субяседнік быў рэальны? Якраз пасаваў да народных уяўленняў пра чарцей: прыгажун у капелюшы і на чырвоным «Аўдзі». Праўда, ён быў бландзін, але калі ўлічыць варажскі ўплыў на мясцовы генатып, усё здавалася магчымым. Аднак мучылі сумненні. Хто нармальны паверыць, што сярод асакірызухі і альшыны, я буду размаўляць са спецам па міжнародных праектах і глабальнай эканоміі?! Ён расказаў яшчэ пра новыя трэнды ў кантрабандзе палескага бурштыну. Словам, прыслужыўся, што лепш не трэба.

Хоць найбольш ашаламіў мяне магічны GPSманіторынг, і гэта была асалода для стомленага цела. Як гэта магчыма, каб ва ўмовах татальнага бездарожжа і блуканіны трапляць у жаданае месца, дакладна ў той час, калі якраз трэба? Час не падводзіў ды яшчэ расцягнуўся як рускі месяц, каб даўжэй трымаць у сваіх чарадзейных лапах. Быццам матэрыялізаваліся замовы добрых шаптух, якіх я сустракала на сваім шляху. Усё гэта падыходзіла да этнаграфіі, у якой я сама стала шчаслівым медыумам.

Пытанне на прыпынку падказвала, што ў гэты закутак Еўропы ніхто не едзе без справы, а чалавек звонку явіцца тут этнографам.

* * *

З (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF