Ніва № 14 (3177), 2 красавіка 2017 г.

25 сакавіка ў Трыгарадзе

Лена ГЛАГОЎСКАЯ

У суботу 25 сакавіка 99-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі адзначылі беларусы, якія пражываюць на Памор’і. Святкаванні пачаліся з сустрэчы на Гарнізонных могілках у цэнтры Гданьска, дзе пахаваныя дзеяч БНР Лука ДзекуцьМалей (1888-1955), яго жонка, беларуская настаўніца Серафіма (1898-1953) і мастак Козьма Чурыла (1908-1951). Пры магіле Лукі ДзекуцяМалея пастар баптысцкай царквы ў Гданьску Славамір зачытаў фрагмент Паслання Паўлы да эфесцаў. Тое ж самае было зачытана ў перакладзе Лукі ДзекуцяМалея на беларускую мову. На ўспомненых магілах мы ўсклалі вянкі і запалілі знічкі.

Пасля ўсе пераехалі пад камень у гонар Янку Купалу ў ГданьскуАліве, дзе ўсклалі белчырвонабелыя кветкі і зачыталі верш Янкі Купалы «Свайму народу» з 1918 г.

Апошнім акордам святкавання была сустрэча ў сядзібе Беларускага культурнага таварыства «Хатка» ў Сопаце, спалучаная з юбілеем 75годдзя Алеся Юзэфовіча, найстарэйшага стажам беларускага дзеяча на Памор’і, які актыўны і верны грамадскай дзейнасці на беларускай ніве з 1967 г., калі толькі пачалася беларуская арганізацыйная дзейнасць у Гданьску. Праспяваўшы гімны «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Магутны Божа», зачыталі юбілейнае віншаванне МГА ЗБС «Бацькаўшчыны», успомнілі гісторыю абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і заадно пачаткі беларускага руху на Памор’і. Часлаў Мекін зачытаў свой верш, прысвечаны Алесю Юзэфовічу. У сямейнай атмасферы ўзносілі тосты за нашага Алеся і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF