Ніва № 14 (3177), 2 красавіка 2017 г.

Чыгунка ў ХХІ стагоддзе

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Змяніўся расклад язды цягнікоў, асабліва ж паміж Беластокам і Бельскам, дзе з 12 сакавіка ўведзена часовая аўтобусная камунікацыя. Задумаў я ўвачавідкі пабачыць, як тая камунікацыя зараз выглядае.

Чыгуначны аўтобус, якім па сутнасці з’яўляецца нанятая пэкаэсаўская машына, адпраўляецца з Беластока амаль на гадзіну раней, чым звычайны рэйкавы цягнік; з аўтобуснага прыпынку перад чыгуначным вакзалам ад’язджае ў 5:48 — было ў 6:40. Тут, як у колішніхколішніх аўтобусах: шафёр толькі вядзе машыну, а кандуктарка прадае білеты на ўсе прыпынкі між Беластокам і Чаромхай, так як было раней у поездзе. Купляю білет у Падбелле; у салоне дзевяць пасажыраў.

Аўтобус калясіць да прыпынку БеластокСтадыён, але не пры пероне спыняецца, толькі пры паветцы, дзе спыняюцца аўтобусы гарадской камунікацыі, што едуць з напрамку Кляосіна; тут яго ніхто не чакае. У Лявіцкіх заязджае на таварны пляц каля станцыі, спыняецца. Зза пуцёў бяжыць жанчына, шафёр галантна заварочвае машыну, пад’язджае ёй насупраць, забірае на борт і вяртаецца на ранейшае месца. Чакаем распісной мінуты адпраўкі і едзем далей — цераз Юхновец, каля ГаловакМалых, цераз ГалоўкіВялікія, пераязджаем чыгуначны пераезд, там аўтобус заварочваецца. На прыпынку ўжо стаяць машыны, якія маюць абнавіць жыццё гэтага адрэзка колішняй БрэсцкаГраеўскай чыгункі; побач пуцей невялікая горка новага шчэбеню. У ГалоўкахВялікіх на аўтобусным прыпынку стаіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF