Ніва № 14 (3177), 2 красавіка 2017 г.

Конкурс па беларускай мове

Аляксей МАРОЗ

Раней прадметныя конкурсы па беларускай мове для вучняў падставовых школ і гімназій былі арганізаваны ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Яраслава Кастыцэвіча ў БельскуПадляшскім, а ў гэтым годзе адбыліся яны ў суседнім Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча. 17 сакавіка ў ваяводскіх адборачных спаборніцтвах да Прадметнага конкурсу па беларускай мове для гімназістаў прыняло ўдзел 26 асоб з васьмі гімназій. Конкурс у спартыўнай зале адкрыў дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк. Працу конкурснай камісіі ўзначаліла настаўніца беларускай мовы ў белліцэі Яўгенія Таранта.

— У мінулых гадах нашу спартыўную залу мы давалі ў карыстанне для «тройкі», у якой былі арганізаваны прадметныя конкурсы. У гэтым годзе Кураторыя запрапанавала нашаму ліцэю арганізаваць конкурсы па беларускай мове для вучняў пачатковых школ і гімназій. Я запрапанаваў Кураторыі настаўнікаў для конкурснай камісіі. У нас рыхтаваліся пытанні да конкурснага тэсту. На сайце нашай школы будуць абвешчаны вынікі ваяводскіх адборачных спаборніцтваў. Лаўрэаты гімназічнага конкурсу прымаюцца на вучобу ў выбраныя імі звышгімназічныя школы па за конкурсам. У фіналістаў ужо меншыя прывілеі і для іх падчас прыёму паасобныя звышгімгназічныя школы могуць даваць дадатковыя балы, — сказаў дырэктар Андрэй Сцепанюк.

Да раённых адборачных спаборніцтваў па беларускай мове (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF