Ніва № 14 (3177), 2 красавіка 2017 г.

Шляхецкая Вельканац

Іаанна ЧАБАН

Школьная бібліятэка ў Крынках выйшла з новай ініцыятывай. Разам з дырэктар Дома культуры ў Крынках Альжбетай Чарэмхай здымае фільм. Гімназіст, верны наведвальнік бібліятэкі Кацпар Ігнатовіч запрапанаваў нам кінамантаж фільма. Мантаваць любіць ён нашмат больш, чым чытаць. А яшчэ нядаўна палюбіў ён даступны ўсім у нашай бібліятэцы акардэон. Калегу штурхнуць ён можа, але акардэон — ніколі. Іграе на ім амаль на кожным перапынку. Амаль на кожным, таму што ахвотным зайграць трэба пастаяць у чарзе.

А яшчэ ў фільмавы праект уключылася любіцельніца кніжак Бася Булатэвіч з другога класа пачатковай школы. Яна таксама пры маёй дапамозе іграе на акардэоне, а яшчэ і да клуба «Заранкі» нядаўна далучылася. Чакае свайго першага выступлення, якраз з валакальнымі песнямі. У нашым фільме таксама яны з’явяцца, таму што будзе ён распавядаць менавіта пра велікодныя традыцыі. Карацей кажучы, распавядуць пра іх найстарэйшыя жыхары наваколля.

Нашы першыя крокі з фільмавай камерай накіроўваем у вёску Кундзічы, да хаты, у якой жыве сям’я нашай Басі. Яе бабуля Марыя Яновіч 1933 года нараджэння, дзявочае прозвішча Захаровіч, стаіць з усмешкай на парозе. Чакае нас ужо некалькі дзён. Пра візіт даведалася ад сваёй унучкі. Прывітаўшыся, указвае нам дарогу ў парадны, гасцінны пакой поўны ўсякага роду сямейных памятак. Спадарыня Марыя вымае з камод абрусы, якія ўласнаручна павышывала ў каляровыя кветкі, распавядае пра святы абраз у куце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF