Ніва № 14 (3177), 2 красавіка 2017 г.

Тэрапія тэатрам

Уршуля ШУБЗДА

Група з Гайнаўкі апынулася сярод пяці найлепшых тэатральных гуртоў на ХVII конкурсе «Альбэртыяна». «Альбэртыяна» — Фестываль тэатральнамузычнай творчасці асоб з абмежаванымі магчымасцямі. Сёлета ў мерапрыемстве прынялі ўдзел таксама акцёрыаматары з Майстэрні працатэрапіі ў Гайнаўцы. Гэта вынік працы тэрапеўткі Агнешкі Андрэюк і акцёркі Іаанны СтэльмашукТроц, але перш за ўсё гайнавян, дзякуючы якім на вялікай сцэне тэатра імя Юльюша Славацкага ў Кракаве быў паказны спектакль на аснове казкі «Зязюлька» Мікалая Гайдука.

На шляху рэгіянальных адбораў да фіналу «Альбертыяны» праходзіць пяць тэатральных груп. Пераможцы выступаюць на ўрачыстым паказе, які праходзіць на галоўнай сцэне тэатра імя Юльюша Славацкага ў Кракаве. Сёлета, дзякуючы акцёрцы і рэжысёрцы Іаанне СтэльмашукТроц, у тым жа месцы група з Гайнаўкі выступіла са спектаклем на аснове казкі «Зязюлька» Мікалая Гайдука з кніжкі «Аб чым шуміць Белавежская пушча». Выбар твора беларускага пісьменніка не быў выпадковы.

— Менавіта гэтая казка мне вельмі спадабалася, — кажа Іаанна СтэльмашукТроц. — Яна расказвае аб тым, што дарослыя дзеці хочуць жыць самастойна, хочуць быць незалежнымі, а бацькі часта не дазваляюць на гэта. Вядома, бацькі адказныя за сваіх дзяцей, тым больш калі такое дзіця з абмежаванымі магчымасцямі. Аднак тыя людзі таксама маюць свае мары, жаданні, яны таксама хочуць мець сваіх дзяцей, яны хочуць кахаць. Гэта, здавалася б, такія простыя справы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF