Ніва № 14 (3177), 2 красавіка 2017 г.

Трансгранічныя праекты Сакольскага павета ў другім этапе конкурсу

Уршуля ШУБЗДА

Трансгранічныя праекты Сакольскага павета перайшлі да другога этапу конкурсу. Камісія адбору праектаў праграмы «Польшча — Беларусь — Украіна 2014-2020» з агульнага ліку 352 прапаноў выбрала 162. Сярод іх ёсць і тыя, пададзеныя сакольскімі гмінамі.

Усе праекты пададзеныя Сакольскай гмінай перайшлі першы этап адбору. Усе яны тычацца супрацоўніцтва з суседняй Гародняй.

— У гэты момант далікатна цешымся, бо гэта яшчэ толькі першы этап. Аднак канкурэнцыя была велізарная, — кажа бургамістр Саколкі Эва Кулікоўская. — Прайшлі да наступнага этапу два нашы праекты: «Шлях Тызенгаўза» і супольны праект з Гародняй «Два азёры» (Сакольскае вадасховішча і возера Юбілейнае). Дадаткова прайшоў яшчэ і трэці праект разам з Гародняй, але ён быў падрыхтаваны не гарадской управай, а Сакольскім водаканалам: гэта помпавыя станцыі.

Мясцовыя органы ўлады, якія чакаюць фінансавання, да канца чэрвеня павінны прадставіць поўныя прапановы. Між іншым, з мэтай канчатковага абмеркавання праектаў Эва Кулікоўская на мінулым тыдні нанесла візіт у Гародню, дзе сустрэлася з прадстаўнікамі гарадзенскіх улад.

Да другога этапу конкурсу прайшоў праект Карыцінскай гміны, які супольна з раённым цэнтрам Вілейка прадугледжвае наладжанне бліжэйшага культурнага супрацоўніцтва. Аб гэтым праекце падрабязна мы пісалі два тыдні таму («Ніва» № 12 ад 19.03.2017). Іншыя трансгранічныя праекты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF