Ніва № 14 (3177), 2 красавіка 2017 г.

Найлепшая кніга — пра забытых бежанцаў

Міра ЛУКША

Узнагарода за найлепшую кнігу 2016 года была ўручана аўтару 24 сакавіка ў Цэнтры імя Людвіка Заменгофа ў Беластоку. Літаратурнай прэміяй прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанэцкага (сёлета XXVI выпуск) адзначаюцца творцы, звязаныя з горадам Беластокам або рэгіёнам, якіх кніга тычыцца, або была тут выдадзена. Патрон прэміі — памерлы ў 1989 годзе выдатны паэт, празаік, журналіст і аніматар культуры.

Як сказаў у час цырымоніі ўзнагароджання прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі, гэта быў «вялікі дзень для беластоцкай літаратуры». Адзначыў, што сёлетнімі намінантамі (чатырох з ліку 22 кніг) былі вельмі розныя аўтары, і «такая сумесь выклікае радасць ад таго, што ў нас ёсць такое багацце, і гэты вечар становіцца сапраўднай бяседай».

Прыз імя Казанэцкага «за піянерскую распрацоўку тэмы бежанства і выдатны гістарычны рэпартаж, які спалучае ў сабе мясцовую перспектыву з універсальным вопытам выгнання» атрымала Анэта ПрымакаОнішк за кнігу «Бежанства 1915. Забытыя ўцекачы». Гэта аповед пра бежанства — масавыя ўцёкі жыхароў у асноўным праваслаўных (але не толькі) летам і ранняй восенню 1915 года перад наступам нямецкай арміі, і вяртанне жывых на радзіму. Выгнанне ў найбольшай ступені ахапіла тэрыторыю цяперашняй усходняй Польшчы і заходняй Беларусі і Украіны. Аўтарка гістарычнага рэпартажу даходзіць да гісторыі бежанцаў і іх сем’яў, вяртае іх у памяць людзей, у сапраўдную (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF