Ніва № 14 (3177), 2 красавіка 2017 г.

Дзень Незалежнасці ў Гайнаўцы і Бельску

Аляксей МАРОЗ

У Бельскім і Гайнаўскім белліцэях і Гайнаўскай белгімназіі святкаванне Дня Волі стала ўжо традыцыяй. 21 і 24 сакавіка вучні гэтых адукацыйных устаноў, карыстаючыся белчырвонабелымі сцягамі і гербам «Пагоня», падчас агульнашкольных святкаванняў адзначылі 99-я ўгодкі стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 сакавіка ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы сабраліся беларусы Гайнаўшчыны, а да іх далучыліся беларусы з БельскаПадляшскага, Беластока і Рэспублікі Беларусь, каб адзначыць Дзень Волі. Святкаванне Дня Незалежнасці ў памяшканнях Гайнаўскага белмузея, якое праводзілася ў прошлым, было адноўлена ў мінулым годзе і прадоўжана ў гэтым. У Беластоку Беларускі саюз у РП праводзіць агульнапольскія святкаванні Дня Волі, якія ў 2005 годзе арганізаваў у Гайнаўскім доме культуры.

Першымі, бо ўжо 21 сакавіка, пачалі святкаваць Дзень Незалежнасці Беларусі вучні Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім, а паглядзець «Беларускі турнір», што быў арганізаваны ў спартыўнай зале белліцэя, упрыгожанай белчырвонабелымі сцягамі і конкурснымі плакатамі з мінулых гадоў «Беларусь у маіх вачах», прыйшла група бельскіх белгімназістаў з суседняй «тройкі» са сваімі настаўніцамі. У Бельскім белліцэі прынялося ўжо святкаванне Дня Волі паводле выпрацаванага раней парадку.

— Мы хочам, каб нашы вучні былі свядомымі беларусамі і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF