Ніва № 14 (3177), 2 красавіка 2017 г.

Акт 25 Сакавіка — веснавы акт надзеі беларускага народа

Яўген ВАПА

Сардэчна вітаю ўсіх на ўрачыстых святкаваннях дзевяноста дзявятай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Амаль сто гадоў прыходзіцца нам наглядаць за складаным шляхам беларускага народа да сваёй поўнай незалежнасці, ідэі якой 99 гадоў таму, на стагоддзе ўжо, упісалася ў сэрцы і душы беларусаў. А ўсё дзякуючы летуценным стваральнікам Беларускай Народнай Рэспублікі. Захаванне незалежнасці — гэта выклікі, якія адбываюцца заўсёды на фоне геапалітычных падзей. Менавіта праз вялікую палітыку і ўнутраную, мілітарную слабасць не ўдалося абараніць незалежнасці БНР у дваццатых гадах мінулага стагоддзя. Надзеі ўваскрэслі і ажыццявіліся з пачаткам дзевяностых, калі пасля развалу Савецага Саюза на міжнароднай, палітычнай карце з’явілася незалежная Рэспубліка Беларусь. Выклік захавання сёння яе суверэнітэту і дэмакратычнага характару — гэта ізноў тая справа, за якую ў турмах, арыштах, судах пераследуюцца ўжо апошнімі дваццаццю гадамі тысячы беларусаў. Мы тут на шчасце забылі пра жахлівасці аўтарытарнай улады, якая жорстка распраўляецца з іншадумцамі. Чым такія рэпрэсіі ёсць для саміх абвінавачаных і іхніх блізкіх і родных? Адчуванне нашай беларускай салідарнасці і спагадлівасці з тымі людзьмі павінна быць натуральнай рэакцыяй. Так звычайна, пачалавечы, але і ў імя нацыянальнай адказнасці. На жаль, выклікаў не зменшваецца, а наадварот, усё іх больш і больш, так унутры краіны, як і на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF