Ніва № 14 (3177), 2 красавіка 2017 г.

Цяпер час

Міраслаў ГРЫКА

Міліцэйскія дубінкі ў Беларусі, аднак, пайшлі ў рух. Я не думаў, што гэта адбудзецца так хутка. Я памыліўся, і не толькі ў гэтым. Хаця на «добрую змену» прэзідэнта Беларусі не дазволіў сябе падмануць, як прыхільнікі польскіх перамен да лепшага. Урэшце ж, «лепшае чым горшае» настолькі дрэннае, як «менш горшага». Увогуле, якая розніца, калі ўсекчы галаву іржавай сякерай ці бліскучым мячом?

Дрэннае ў кепскім у Беларусі не змянілася, калі амаль з дня ў дзень у прэзідэнце Лукашэнку адбылася «стывенсанаўская» перамена з «цёплага чалавека» ў нацыянальнага вампіра; з добразычлівага доктара Генры Джэкіля ў злавеснага Эдварда Хайда. У навеле Стывенсана, у якой выступаюць гэтыя дзве ў адной антаганістычныя формы перамены добрага ў благога, выкарыстоўваецца наркотык. Чым «штахнуўся», ці ў што ўнюхаўся Лукашэнка — не мае значэння. Важна тое, што ў чарговы раз радыкальна змяніў палітычны твар, што варта падкрэсліць, і, нарэшце, спытацца з заклапочанасцю, якія апіяты спажыў — мабыць, расійскія, якія з’яўляюцца вынікам хімічнай сублімацыі пуцінскага бізуна, а можа толькі алембічныя самагоначнай моцы — нягледзячы на ўсё і любым коштам? У любым выпадку, хто б яго наступным пераўтварэннем быў здзіўлены, хай плюе сабе ў бараду. Ах, міністр Вашчыкоўскі ўжо пагаліўся? Заўсёды чыста выгалены прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда не мусіў. Але спешна абвясціў сваё расчараванне стаўленнем Аляксандра Лукашэнкі да беларускай апазіцыі. У тым жа духу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF