Ніва № 14 (3177), 2 красавіка 2017 г.

Мір і вайна

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пасля шасці гадоў застою і дэпрэсіі беларускае грамадства абудзілася. Яно ўзрушана, абурана і больш радыкальна настроена, чым раней. Але пасля жорсткага рэагавання ўлад на мірныя сходы і выступы, сілавога падаўлення і здушэння пратэстаў, рызыкуе яшчэ больш упасці ў дэпрэсію, зняверыцца ў тым, што ў дзяржаве хоць нешта можна зрабіць, змяніць, каб дамагчыся ўрэшце чаканай вольнасці. Аналітыкі прыводзяць слушныя і не зусім паралелі з сітуацыяй 2010 года, калі была разагнаная Плошча, а грамадства пагрузілася ў стан суцэльнага расчаравання і летаргіі. Міру зноў абвешчана вайна.

Многія зараз пішуць, што рэжым перайшоў апошнюю маральную рысу, што для яго не засталося ніякіх бар’ераў стрымання, што дыктатура ўсталявалася канчаткова. Гэта ўсё, канешне, лухта, бо апошнія межы гэты рэжым перайшоў яшчэ ў 1999-2000 гадах, калі бясследна знікла некалькі апазіцыйных палітыкаў, журналіст і гэтыя палітычныя забойствы былі замоўчаны ўладай. Усё, што адбывалася пасля — гэта толькі прылівы і адлівы з пэўнымі элементамі цунамі. Зараз вось прыйшла новая вялікая хваля палітычных рэпрэсій. З уладай нічога новага ці дзіўнага не адбылося і не адбудзецца. Дзіва хутчэй у іншым — як за ўсе гэтыя гады ў час масавых жорсткіх збіванняў на плошчах нікога не забілі на смерць. Вось гэта сапраўдны цуд. Праўда, не будзем тут забывацца ні пра невытлумачаны дзіўны тэракт у мінскім метро ў красавіку 2011 г. і 15 загінулых, ні пра паспешлівы расстрэл двух (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF