Ніва № 14 (3177), 2 красавіка 2017 г.

Год да стагоддзя

Міра ЛУКША

У Беластоку і іншых гарадах у Польшчы адзначаліся 99-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі — 25 Сакавіка, Дзень Волі. У сувязі з весткамі, якія даходзілі з «МЕНТска» перад 25 сакавіка, і ў той дзень, святкаванне праходзіла ў сумнай атмасферы. Сам выхад беларусаў пад сцягам ці з кветкамі на свята, якое павінна быць і дзяржаўным, і сямейным, быў сведчаннем геройства. Пацярпелі ў асноўным прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі і журналісты. Узброеныя ў агнястрэльнае ружжо АМАПаўцы білі і хапалі любых грамадзян, якія адважыліся быць нават толькі сведкамі падзеі. Былі затрыманы сотні чалавек па ўсёй Беларусі.

У Беластоку Дзень Волі традыцыйна адзначаецца сябрамі Беларускага саюза ў Польшчы. У клубе «Змена клімату» 25 сакавіка беларусы Падляшша розных пакаленняў пад белчырвонабелымі сцягамі і стужкамі пачалі свята гмінам «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

Вядучы, Юрка Ляшчынскі на ўступе прачытаў зварот старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на чужыне Івонкі Сурвілы: «Неабходна, каб лінія абароны Еўропы не праходзіла ўздоўж мяжы паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам, а ўздоўж усходняй мяжы з Расіяй. Мае дарагія суайчыннікі на радзіме, неабходна, каб вы таксама сказалі свету, што Беларусь зноў не будзе калоніяй Масквы. На жаль, з сумам мушу сказаць, што трэба быць героем у Беларусі, гатовым змагацца за свабоду нашай зямлі».

Яўген Вапа, старшыня БС у Польшчы, дзеянні беларускіх улад супраць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF