Ніва № 13 (3176), 26 сакавіка 2017 г.

У палескай глыбінцы (78)

Ганна КАНДРАЦЮК

Сцяпан Адамавіч Аласюк як ніхто пранік тайны роднага Палесся. Калі бярэ слова, усе навокал ціхнуць, чакаюць, што скажа. А ён, былы настаўнік гісторыі, ужо з першага сказа прыкоўвае ўсю ўвагу, будзіць цікавасць.

— Я такі, задрыпаны, паляшук, — кажа пра сябе, — вырас сярод вужоў і гадзюк, на хутары, сярод дзікай прыроды...

Мала хто з яго суродзічаў дазволіць сабе на такі крытычны, свойскі пачатак. Сустракаемся ў цэнтры Любашова, у сядзібе Прыпяцкага парку. Дваццаць хвілін раней пазваніў яму Віталь Верамчук з парку і запрасіў на размову.

— У нас госця, яна цікавіцца вашымі вікінгамі, — сказаў Віталь.

Сцяпан Аласюк адразу кінуў працу ў агародзе, сеў на ровар і праз некалькі хвілін быў ужо на месцы. Усе яго доследы пра варагаў пакуль любашоўцы ўспрымаюць з недаверам, хоць бачаць у гэтым здаровы сэнс. Узяць хоць бы такі Любашоў. Ніхто не ведае адкуль пайшоў назоў горада. Праўда, паводле афіцыйнай легенды выводзяць яе ад сялянкі Любы, у якую закахаўся польскі пан. Той пан, часта ўцякаў з двара і тады адны служкі пыталі: — А дзе ж наш пан? На гэта другія служкі адказвалі: — Пайшоў да Любы! Якраз ад гукаў гэтых слоў, на перастаўленых ад заду да пераду, нібыта і пайшоў Любашоў.

— Гэты горад пачалі называць Любашоў толькі пасля 1939 года, — кажа Сцяпан Аласюк. — Раней пры паляках існаваў як Любешув, аднак у народзе, ажно па канец ХІХ ст., казалі Лэбэшов. У яго аснову лягло імя Лэбэш, якога (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF