Ніва № 13 (3176), 26 сакавіка 2017 г.

Парадокс

Васіль САКОЎСКІ

Гляджу я на сучасную Еўропу і страшна мне робіцца. Усё перамяшалася, пераплялося, перакрыжавалася ў ёй. І сваю палітыку яна пачала будаваць не на цвёрдым грунце, а на парадоксах нейкіх.

І так Расія, як бы ёй не хапала сваіх багацейшых зямель, ніяк не хоча адпусціць ад сябе Украіну, а Украіна ніяк не хоча быць з Расіяй. Відаць нацешылася брацкай дружбай з Расіяй і пачала шукаць старэйшага брата ў іншым месцы. Бо ўкраінцы і беларусы без старэйшага брата ані руш. Паміж гэтымі сапраўды брацкімі народамі паявілася прорва, бяздонне, злосць, нянавісць і крывавыя канфлікты, якім канца і краю ўжо не відаць. Ці не парадокс гэта?!.

Украіна хоча стаць членам Еўрасаюза. Але Еўрасаюз не хоча Украіны, бо яна бедная і неўпарадкаваная краіна. А Еўрасаюз любіць толькі багатых і ўпарадкаваных, каб не траціць на новых саюзніках, а зарабіць...

Еўрасаюз не любіць таксама ісламскіх імігрантаў і ўсімі сваімі спосабамі хоча адгарадзіцца ад іх, а тымі, якія ўжо апынуліся ў ёй, падзяліцца з усімі членамі Еўрасаюза. З чым у сваю чаргу не ўсе члены згаджаюцца, і імігранты таксама не згаджаюцца.

І як тут не судзі, але ўсётакі маем тут дачыненне з вялікай несправядлівасцю, свінствам і грахом з боку ЗША і Еўрасаюза. Аб чым цяпер сам прэзідэнт Дональд Трамп адкрыта гаворыць... Бо эмігранты сталі эмігрантамі, бамжамі не па ўласным хаценні і волі, а зрабілі іх такімі Злучаныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF